2007-01-25 14:53:28

У Вашынгтоне прайшла каталiцка-iсламская канфярэнцыя.


16 студзеня ў культурным цэнтры Яна Паўла II° у Вашынгтоне прайшла канфярэнцыя па мiжкультурнаму дыялогу. Спатканне было арганiзаванае Мiжкультурным цэнтрам па пытаннях веры i культуры. Асноўнай тэмай дыскусii былi “Фундаментальныя адносiны Бога i чалавека ў каталiцтве i iсламе”. У дыскусii прынялi ўдзел вядомыя амерыканскiя багасловы. На канфярэнцыi выступiў Патрыярх Венецыi, кардынал Анджело Скола i ганаровы прэзiдэнт Iсламскай суполкi Паўночнай Амерыкi навуковец-багаслоў Музаммiль Сiддiкi.







All the contents on this site are copyrighted ©.