2007-01-25 14:52:18

Кардынал Каспэр: духоўны экумэнізм


2006 год быў памысным пад экумэнічным оглядам- прызнае кардынал Вальтэр Каспэр. Старшыня Папскае Рады да Спраў Адзінства Хрысьціян зрабіў падрахунак важнейшых здарэньняў мінулага году. Прыпомніў сустрэчу Папы Бэнэдыкта 16 з Усяленскім Патрыярхам Канстантынопаля Барталамеям І-м у Турцыі. Візіт у Ватыкане дэлегацыі Грэцкае Праваслаўнае Царквы з арцыбіскупам Афінаў Хрыстодулясам ды ўзнаўленьне прац каталіцка-праваслаўнае Тэалагічнае Камісіі. Дыялогу спрыяюць таксама навуковыя стыпэндыі ў Рыме, якія прызначаюцца вернікам Усходніх Цэркваў ды асабістыя кантакты.
Кардынал Каспэр заўважыў палепшаньне адносінаў з Маскоўскім Патрыярхатам, аднак дадаў, што каб дайшло да чаканае сустрэчы Рымскага Папы з Аляксеям ІІ “трэба , каб яно яшчэ дасьпела”. Кардынал запярэчыў высоўванай ў Нямеччыне думцы, быццам-бы дайшло да застою ў адносінах з пратэстантамі. Прыпомніў шматлікія візыты прадстаўнікоў Пратэстанціх Цэркваў у Рыме. Пералічыў, між іншым, аўдыенцыі для дэлегацыі Сусьветне Рады Рэфармаваных Цэркваў, прымаса Англіканскае Супольнасьці, Лютэранскае Царквы Фінляндыі ці Сусьветнае Рады Баптыстаў. Прыпомніў аб працах мешаных камісій ды аб прыняцьці Сусьветнаю Канфэрэнцыяю Мэтадыстаў супольнай дэклярацыі аб апраўданьні.








All the contents on this site are copyrighted ©.