2007-01-24 13:37:27

Выйшла кніжка кардынала Дзівіша: "Маё жыцьцё з Каролям"


24-га студзеня ў італьянскіх кнігарнях зьявіліся ўспаміны былога сакратара польскага Папы, кардынала Станіслава Дзівіша пад загалоўкам: “Маё жыцьцё з Карлам”(Вайтылам - Папам Янам Паўлам 2). Гэта сьведчаньне, ў якім кракаўскі Мітрапаліт у размове з журналістам Джан Франко Свідэркошым успамінае сваё жыццё і служэнне побач Яна Паўла ІІ. У кніжцы гаворка ідзе, між іншым, пра замах на жыцьцё Папы Яна Паўла ІІ,пра ягонае знаходжаньне ў Клініцы Джэмэльлі ў Рыме, пра пастаяннае падслухоўванне, якім, як сеткаю Караль Вайтыла быў акружаны ў Кракаве. Кардынал Дзівіш расказвае таксама менш вядомыя весткі, у тым ліку і аб прыватных паездках Яна Паўла ІІ на адпачынак у горы.








All the contents on this site are copyrighted ©.