2007-01-24 13:12:06

Агульная аўдыенцыя Папы у сераду 24 студзеня


Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-га. Прыбыло на яе шмат вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. А было іх, паводле ватыканскіх крыніц, больш за 9-ць тысяч. Была гэта чацьвёртая сустрэча Папы Бэнэдыкта 16-га з вернікамі ў гэтым годзе. Сваю сёньняшнюю катахэзу Сьвяцейшы Айцец прысьвяціў тэмам Тыдня Малітваў за Адзінства Хрысьціян, які ўжо канчаецца.
RealAudioMP3
Сёлета тэмаю гэтага Тыдня былі словы з Эвангэльля Марка: “ глухім Ісус вяртае слых а нямым мову”
Калі мы вяртаемся думкаю да таго, што на працягу апошніх 40 гадоў зьдзейсьнілася ў галіне экумэнізму, мы можам захапляцца Дарам Божае Ласкі, якая зрабіла нас здольнымі да ўслухоўваньня ў тое, што хочуць сказаць нам іншыя і разьвязала нашыя языкі, каб мы здолелі адкрыта гаварыць аб нашых перакананьнях.
Асноўным элемэнтам экумэнічных намаганьняў- сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Сьвяцейшы Айцец - зьяўляецца малітва. Не можа не хапіць нашага заангажаваньня ў працэс будаваньня адзінства, працэс, які з пачатку зьдзяйсьняецца на плоскасьці ўзаемнага пазнаньня ( поўнага любові, пашаны да перакананьняў іншых) а толькі пазьней ажыцьцяўляецца ў братэрскім дыялогу і ў супольным шуканьні праўды, якая раз адкрытая нішчыць ўсе падзелы.
На заканчэньне аўдыннцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Бласлвенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.