2007-01-23 13:38:18

Працягваем да 25 студзеня ўдзельнічаць у Тыдні малітваў за адзінства хрысціянаў. У яго рамках у Папскім каледжы "Русікум" у Рыме адбылася экуменічная сустрэча і канцэрт.


Малебен адправіў айцец Клаўдзій, пробашч царквы св. Антонія пры каледжы "Русікум"(прыгадаю, кіраўнік нашай беларускай праграмы тут, на нашым RV), са сваім хорам. RealAudioMP3 Па традыцыі, галоўная праграма канцэрта таксама трымалася на спевах у выкананні царкоўнага хору - гэта славутыя рамансы і старажытныя рускія, украінскія і беларускія песні. Pэктар "Русікума"айцец-езуіт Алоізі Цвікл , павітаўшы шматлікіх гасцей, прыпомніў словы, сказаныя Папам Бенедыктам 16 з нагоды адкрыцця Тыдня аб цяжкім і доўгім шляху чалавецтва , параненага духоўнай глухатой, да адзінства.«Адзінства — гэта дар Бога і плод Яго Духа, таму для гэтага неабходна малітва". Пасля ўрачыстасці адбыўся прыём, а мы скарысталі магчымасць узяць кароткае інтэрв'ю ў ганаровага госця, адказнага за сувязі з праваслаўнымі Цэрквамі славянскіх краін Папскай Рады за адзінства хрысціян айца Мілана Жуста(ІНТ). Падзяліўся сваімі думкамі на тэму неабходнасці развіцця дыялогу для падвышэння хрысціянскай любові і павагі, якой так жадае моладзь, аспірант Грыгарыянскага універсітэта, праваслаўны багаслоў айцец Мілен Бокалаў(ІНТ). Прыгадаем яшчэ раз нашым слухачам эвангельскія радкі тэмы Тыдня малітвы за адзінства хрысціянаў: «Учыніў, што глухія чуюць, а нямыя гавораць» (Мк 7, 37).








All the contents on this site are copyrighted ©.