2007-01-23 14:17:03

Патрыярха Барталамей І наведаў Раду Эўропы


Праваслаўная Царква ў Турцыі не можа поўнасьцю карыстацца правамі, якія ёй прыслугоўваюць- сказаў Усяленьскі Патрыярх Канстантынопаля. Прамаўляючы 22 студзеня на Форуме Рады Эўропы ў Страсбургу, Барталамей І прыпомніў, што Турцыя адмовіла прызнаньня Усяленьскаму Патрыярху законнага статута юрыдычнай асабовасьці. Як іншыя прыклады ён правёў таксама закрыцьцё тэалагічнае школы на востраве Калькі ды праблемы адносна маёмасьці. Патрыярха з прызнаньнем спаслаўся да пачатых Турцыяю рэформаў з мэтаю набліжыцца да эўрапэйскіх стандартаў. “Мы заўсёды прызнавалі, што Турцыя, нашая краіна, мае эўрапэйскую пэрспэктыву і заўсёды былі за тым, каб асягнуць ўзровень нормаў Эўрапэйскае Вуніі.- сказаў Барталамей І


Усяленьскі Патрыярха Канстантынопаля адслужыў 21-га студзеня Літургію Сьвятога Яна Хрызастома ў мясцовай Пратэстанцкай Царкве Сьвятога Паўла. За тое вечарам прыняў удзел у экумэнічным набажэнстве ў намеры адзінства хрысьціян у тамашняй Каталіцкай Катэдры. Удзельнічалі ў ёй прадстаўнікі ўсіх хрысьціянскіх Цэркваў.








All the contents on this site are copyrighted ©.