2007-01-22 14:11:43

Папа Бенедыкт 16 прыняў новага амбасадара Турэцкай Рэспублікі пры Святым Пасадзе Муаммера Дагана Акдура. Галоўнай думкай гэтай прыватнай аўдыенцыі сталася выява Святым Айцом павагі да Ісламу.


У прыватнасці, Папа заявіў:"У ходзе маёй паездкі ў Турцыю я неаднаразова праяўляў павагу каталіцкай Царквы ў адносінах да Іслама і павагу Папы і венікаў да мусульманскіх веруючых". Як падкрэсліў Бенедыкт 16, гэтыя шчырыя пачуцці былі асабліва моцна выяўляныя ім пры наведанні Блакітнай мячэці ў Стамбуле. У часе размовы з турэцкім паслом Папа прыгадаў, што лічыць неабходным, каб урад Турцыі прызнаў каталіцкую Царкву краіны юрыдычнаю асобаю. Кіраўнік сусветнае каталіцкае Царквы на развітанне з турэцкім паслом выказаў пажаданне, каб усе рэлігіі Турцыі здолелі мець магчымасць сумесна выступаць за мір у свеце, пачынаючы з адмаўлення ад насілля, якое ажно надта зачаста прымянялася ў мінулым пад прыкрыццём рэлігійных матывіровак.







All the contents on this site are copyrighted ©.