2007-01-22 14:10:35

Ватыкан- Кітай: камунікат пасьля сустрэчы


Амаль усе біскупы і сьвятары ў Кітаю астаюцца ў лучнасьці з Апостальскаю Сталіцаю, а каталіцкая супольнасьць ў гэтай краіне ў хуткім тэмпе расьце. Ватыкан пацьвердзіў волю дыялогу з урадам Кітайскае Народнае Рэспублікі, прадказаў таксама, што Папа Бэнэдыкт 16 зьвернецца з спэцыяльным лістом да кітайскіх католікаў. Пасьля сустрэчы на тэму сітуацыі Каталіцкага Касьцёла ў Кітаю Прэсавае Бюро Апостальскай Сталіцы выдала спэцыяльны камунікат у якім чытаем, між іншым:
Двухдзённая сустрэча адбылася ў Апостальскім Палацы у днях 19 і 20 студзеня. Папа Бэнэдыкт 16 склікаў яе, каб лепш пазнаёміцца з сітуацыяю Каталіцкага Касьцёла ў Кітаю. Тэкст камунікату інфармуе, што ў сьвятле балючае гісторыі Касьцёла ў Кітаю ды галоўных здарэньняў мінулых гадоў абмеркавана найважнейшыя і найбольш неадкладныя праблемы, якія чакаюць адпаведных разьвязак ў аднясеньні да асноўных прынцыпаў Боскага ўстанаўленьня Касьцёла ды рэлігійнае свабоды. З глыбокім прызнаньнем прынята сьведчаньні біскупаў, сьвятароў і вернікаў, якія не ідучы на кампраміс зьбераглі сваю вернасьць Апостальскай Сталіцы, часта коштам вялікіх цярпеньняў. З асабліваю радасьцю сьверджана, што сёньня амаль усе біскупы і сьвятары астаюцца ў адзінстве з Рымскім Папам.
У часе сустрэчы была выказана воля працягваньня, поўнага пашаны, дыялогу з уладамі краіны, каб пераадолець недаразуменьні з мінуўшчыны. Выказана таксама надзею на нармалізацыю адносінаў на розных ступенях. Гэта зрабіла б магчымым для Каталіцкага Касьцёла мірнае і прадавітае жыцьцё веры ды супольныя дзеяньні для дабра кітайскага народу ды міру ў сьвеце.








All the contents on this site are copyrighted ©.