2007-01-22 14:07:44

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 21 студзеня


А паўдні, як кожнае нядзелі і большых сьвятаў, Сьвяцейшы Айцец сустрэўся з вернікамі, якія прыйшлі на Плошчу Сьвятога Пятра, каб супольна адгаварыць гэтую марыйную малітву. У сваёй прамове да вернікаў, Бэнэдыкт 16 заахвоціў іх да ўздыманьня экумэнічных учынкаў, асабліва на ўзроўні парафіі, царкоўных рухаў і законных зграмаджаньняў. Далей Папа спаслаўся, ў сваёй прамове, да Тыдня Малітваў за Адзінства Хрысьціянаў, які цяпер ушаноўваецца. Уступны праект сёлетніх сьвяткаваньняў быў падрыхтаваны вернікамі з Умлязі, што ў Паўднёвай Афрыцы. Гэты вельмі ўбогі гарадок ёсьць крануты хваробаю СНІД-у. Людзі, якія не маюць там многа прычын да надзеі прапаноўваючы тэму Тыдня прыпомнілі, што Хрыстос можа ўсё. “Нават глухім вяртае слых і нямым мову”: Ісус ёсьць затым здольным узбудзіць у хрысьціянаў жаданьне выслуханьня другога, дыялогу з другім, і супольнай размовы ў мове ўзаемнай любові- сказаў Папа.
RealAudioMP3
Экумэнізм ёсьць глыбокім дасьведчаньнем дыялогу, слуханьня ўзаемна сябе ды гаварэньня паміж сабою, як таксама лепшага пазнаньня сябе самых”. Гэта заданьне, якое ўсе могуць ўзьняць, асабліва калі справа ідзе пра духоўны экумэнізм, які прытрымліваецца малітвы і ўзаемнага ўзбагачэньня, стаецца магчымым сёньня сярод нас. Сьвяцейшы Айцец пажадаў таксама, каб турбота пра адзінства, пашыралася што-раз больш на ўзроўні парафіі, царкоўных рухаў і законных зграмаджаньняў.
Папа падзякаваў усім, якія ў розных частках сьвету, з перакананьнем моляцца і дзейнічаюць у карысьць адзінства. Вернікаў, якія знаходлзяцца ў Рыме, заахвоціў да ўдзелу ў набажэнстве, якое закончыць гэты Тыдзень Малітваў за Адзінства Хрысьціян. Бэнэдыкт 16 будзе ім старшынстваваць 25 студзеня ў рымскай Базыліцы Сьвятога Паўла па-за Мурамі.

Спасылаючыся да ўшаноўванага ў Рыме, 21-га студзеня, Дня Каталіцкае Школы, Сьвяцейшы Айцец пажадаў, каб гэтыя адукацыйныя цэнтры прычыніліся да інтэгральгай фармацыі, спалучаючы навучаньне з выхаваўчым заангажаваньнем.
На заканчэньне сустрэчы з вернікамі Папа надзяліў на іх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.