2007-01-20 10:14:42

Папа Бэнэдыкт 16 сустрэўся з Экумэнічнаю Дэлегацыяю Фінляндыі


На значэне супольнага сьведчаньня веры зьвярнуў увагу Сьвяцейшы Айцец прыймаючы экумэнічную дэлегацыю з Фінляндыі. Прадстаўнікі Лютэранскае Царквы, якая зьяўляецца большасьцю ў краіне, прыбываюць кожнага году разам з прадстаўнікамі Каталіцкага Касьцёлу ў Ватыкан з нагоды сьвята Нябеснага Заступніка краіны- Сьвятога Гэнрыка. У сваёй прамове да іх Бэнэдыкт 16 выказаў прызнаньне для разьвіцьця экумэнічнага дыялогу ў Фінландыі.
Гэтага менавіта пераканаўчага сьведчаньня аб пуцяводнай і збаўчай праўдзе Эвангэльля шукаюць і патрабуюць пачуць яе ўсе людзі. З боку хрысьціянаў патрабуе гэта адвагі. Сапраўды, - сказаў далей Папа- як я сказаў пад-час экумэнічнага набажэнства ў часе майго падарожжа ў Баварыю, прычынаю накіненьня тэматыкі апраўданьня і прабачэньня грахоў ёсьць па сутнасьці аслабленьне нашых адносінаў з Богам. Дзеля гэтага найважнейшым заданьнем зьяўляецца адкрыцьцё нанава жывучага Бога ў нашым жыцьці, ў нашай эпосе і грамадзтве”. Падбадзёрвае таксама факт- сказаў на заканчэньне сваёй прамовы Папа- што каталіцка-лютэранскі дыялог у Фінландыі і Швецыі ўздымае тэму “Апраўданьня ў жыцьці Касьцёла”. Маю надзею і малюся, каб гэтыя перагаворы пасьпяхова прычыніліся да шуканьня поўнага і бачнага адзінства Касьцёла, запэўніваючы адначасна што-раз ясьнейшыя адказы на асноўныя пытаньні, якія тычацца жыцьця і грамадзтва”- сказаў Папа да экумэнічнае дэлегацыі з Фінляндыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.