2007-01-19 13:49:33

" Зяніт" - так зразумела для розных моваў назавецца Ватыканскі тэледзённік навінаў. Ён будзе адлюстроўваць пункт гледжання каталіцкае Царквы на бягучыя падзеі чалавечае гісторыі.


Святы Пасад рэарганізаваў свае прапагандысцкія структуры.Так, не існуе больш папскай Рады па сувязях з грамадскасцю, якой кіраваў арцыбіскуп Ян Фолей, амерыканскага паходжання. Створана, аднак, пад ягоным патранатам адзіная фундацыя па тыпу свецкіх міністэрстваў. Што тычыцца новага тэлеканала, ён бярэ ў спадчыну традыцыі інфармацыйнага агенства навін з аднайменнай назвай "Зеніт"( што дзейнічае з Ватыкану з 1998 года) і таксама будзе вяшчаць на 5 мовах: італьянскай,ангельскай, гішпанскай, французскай і нямецкай. Плануецца таксама магчымасць знаходзіць праграмы "Зеніту" не толькі па тэлебачанні ці Інтэрнэту, але і праз сотавыя тэлефоны і ўсе найноўшыя тэхнічныя сродкі. Такім даступным спосабам Ватыкан жадае быць блізкі і дапамагаць, як і раней рабіў традыцыйнымі спосабамі, весці " асветніцтва свядомасці кожнага чалавека так, каб ён меў магчымасць самастойна выпрацаваць уласны погляд" на падзеі, параўноўваць розныя пункты гледжання і арыентавацца штодня ў сучасным моры інфармацыйных плыняў.







All the contents on this site are copyrighted ©.