2007-01-18 14:37:44

У Ватыкане завершвае свае працы пленарная Асамблея Папскай камісіі па Лацінскай Амерыцы. 20 студзеня,пасля прыняцця рэзалюцыі, 40 удзельнікаў будуць прынятыя Папам Бенедыктам 16 на спецыяльнай аўдыенцыі. Асамблея працуе па тэме:"Сям'я і хрысціянскае выхаванне".


На паседжанні кардынал Джовані Баціста Рэ, які й узначальвае Асамблею, будучы прэфектам Кангрэгацыі па справах біскупаў, яшчэ раз падкрэсліў, што задача Камісіі - дапамагаць парадамі і матэрыяльнымі сродкамі мясцовым Цэрвам Лацінскай Амерыкі. Прамоўцы дадалі звесткі да асноўнага аналізу пагрозлівай сітуацыі сем'яў кантыненту, а зараз працягваюць выпрацоўваць рашэнні, якія б канкрэтна аказвалі дапамогу як самім Цэрквам, так і " дыкастэрам Курыі, спалучанымі з імі дзеля іхняе кампетэнцыі", як пастанавіў Папа Ян Павел 2 у Апостальскай Канстытуцыі "Pastor Bonus (Добры Пастыр)".









All the contents on this site are copyrighted ©.