2007-01-18 13:56:47

Тыдзень Малітваў за Адзінства Хрысьціян


Тэмай экуменічнага Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў, які традыцыйна праходзіць з 18 па 25 студзеня, у 2007 годзе з’яўляюцца словы: «Езус глухім вяртае слых і нямым — мову» (пар. Мк 7, 37). Гэтая тэма была вызначана адпаведным ватыканскім міністэрствам — Папскай Радай адзінства хрысціянаў і Сусветнай радай Цэркваў (Жэнева). У больш шырокім кантэксце (Mк 7, 31–37) над гэтымі словамі прапануецца разважаць у другі дзень Тыдня малітваў.
Біблейскія чытанні, медытацыі, а таксама парадак экуменічнага набажэнства на сёлетні Тыдзень малітваў падрыхтавалі хрысціянскія Цэрквы Паўднёвай Афрыкі. Такім чынам Тыдзень гэты будзе часам асаблівай салідарнасці, малітоўнай і матэрыяльнай, з хрысціянамі Афрыкі, перадусім з тымі, каго пераследуюць за веру ў Хрыста, самотнымі і тымі, хто жыве у вельмі цяжкіх матэрыяльных і маральных умовах (між іншых, хворымі на СНІД).
Сумесная падрыхтоўка тэматыкі Тыдняў малітваў за адзінства хрысціянаў Сусветнай радаю Цэркваў у Жэнэве і Рымска-Каталіцкім Касцёлам пачалася з 1968 г. Але супольныя малітвы за адзінства хрысціянаў упершыню пачалі праводзіцца ў пратэстанцкіх асяродках Шатляндыі і Паўночнай Амэрыкі з 1740 году, а ў каталіцкіх асяродках — з 1840 году. У 2008 г. хрысціянскія Цэрквы будуць адзначаць 40-годдзе сумеснай малітвы за адзінства хрысціянаў.
Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў
18–25 студзеня 2007 г.
«Езус глухім вяртае слых і нямым — мову» (пар. Мк 7, 37)Тэмы і біблейскія чытаньні:
І дзень, 18.01.2007: «Напачатку было Слова» — гл. Ян 1, 1. Быц 1, 2 – 2, 4; Ап 21, 1–5а; Ян 1, 1–5
ІІ дзень, 19.01.2007: «Слова Хрыста нясе нам збаўленне» — гл. Мк 7, 37 Іс 50,4–5; Клс 1,11–20; Мк 7, 31–37
ІІІ дзень, 20.01.2007: «Святы Дух дае нам Слова» — гл. Ян 15,26 Ёэл 3, 1 – 2; 1 Кар 12, 1–4.12–13; Ян 15, 26–27; 16, 12–13
IV дзень, 21.01.2007: «Маўчанне забытых і голас тых, хто церпіць» — гл. 1 Кар 12, 26 Зых 3, 7–10; 1 Кар 12, 19–26; Мк 15, 33–41
V дзень, 22.01.2007: «Бог асуджае нашае маўчанне» — гл. Мц 25, 45 Міх 6, 6–8; 1 П 4, 17; Мц 25, 31–46
VI дзень, 23.01.2007: «Знайсьці моц, каб гаварыць» — гл. Мк 5, 33 Суд 6, 11–16; Дз 5, 26–32; Мк 5, 24–34
VII дзень, 24.01.2007: «Далёкі ад выратавання» — гл. Пс 22 [21], 2. Іс 53, 1–5; Рым 8, 35–36; Мц 27, 57–61
VIII дзень, 25.01.2007: «Уваскрасенне — праслаўленне» — гл. Флп 2, 11. Эзх 37, 1–14; Рым 8, 31–39; Лк 24, 44–52

Малітва на Экуменічны тыдзень 2007 г.Прыйдзі, Духу Святы! Дай нам асэнсаваць дар Тваёй прысутнасці на нашым шляху да адзінства. Дай нам унутраную моц, каб мы сталі носьбітамі радасці і надзеі ў свеце.
Няхай Твой подых з’яднае нас; няхай Твой голас дасць нам адпаведнае слова, каб мы маглі разам вызнаваць нашага Бога і Збаўцу і перамагаць маўчанне, якое знішчае.
Духу жыцця і любові, аднаві нас у адзінстве. Амэн.
RealAudioMP3







All the contents on this site are copyrighted ©.