2007-01-17 16:16:16

Украіна: місіі грэка-католікаў



У Украінскай Грэка-Каталіцкай Царкве ўзрастае зацікаўленьне місійнаю дзейнасьцю. Прысьвечана ёй 12-га студзеня сустрэчу, якая адбылася ў Львове- Бруховічах. У сустрэчы прыняло ўдзел некалькіх біскупаў ды прадстаўнікоў Законных сэмінарыяў ды Законаў. Адкрываючы сустрэчу, кіеўска-галіцкі арцыбіскуп падкрэсьліў спэцыфіку місійнае дзейнасьці. Яна заключаецца- як ён сказаў- у абвяшчаньні Эвангэльля тым, якія яшчэ не знаюць Хрыста. Два іншыя аспэкты царкоўнае дзейнасьці гэта душпастырская праца ў парафіях ды экумэнізм, які мае на мэце прыверненьне першаснай еднасьці Царквы. Кардынал Гузар падкрэсьліў патрэбу разбуджаньня місійнае духоўнасьці сярод вернікаў.
На сэсіі ў Львове гаворана таксама аб грэка-каталіцкім душпамстырстве сярод шматлікіх эмігрантаў з Украіны. Узьнята многа рашэньняў ў гэтай галіне. Біскуп Лончына быў назначаны Апостальскім Візітатарам для ўкраінскіх грэка-католікаў у Італіі, Гішпаніі ды Ірландыі. Біскуп Ляховіч зьдзейсьніў душпастырскія візіты сярод украінскіх эмігрантаў ў Партугаліі, Румыніі, краінах Прыбалтыкі і Грэцыі. Кардынал Гузар, наведваючы Нямеччыну і Вялікабрытанію, меў размовы з адказнымі за справы эміграцыі. Праблемаю грэка-каталіцкае Царквы ёсьць недахоп сьвятароў і законных асоб, якія гатовыя ўзьняць душпастырскую працу сярод украінскіх эмігрантаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.