2007-01-15 13:07:50

Пасланне Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI° на Сусветны дзень мiру (III° частка).


Элемент асаблiвай важнасцi для стварэння мiру ў’яўляе сабой прызнанне iстотнай роўнасцi памiж чалавечымi асобамi, што вынiкае з iх агульнай трансцэндэнтнай годнасцi. Роўнасць на гэтым узроўне, такiм чынам, ёсць дабром для ўсiх, дабром, упiсаным у гэту натуральную “граматыку”, якая выводзiцца з боскай задумы стварэння: дабро, якое не можа парушацца цi абражацца без таго, каб не выклiкаць цяжкага рэзананса, што нараджае небяспеку для справы мiру. Цяжкасцi, ад якiх пакутуе насельнiцтва шматлiкiх краiнаў, асаблiва на Афрыканскiм кантыненце, стаяць каля крынiцаў гвалту i таму з’яўляюцца жудаснай ранай у справе мiру.
7. Таксама i недастатковая ўвага да ўмоў iснавання жанчын уносiць фактары нестабiльнасцi ў сацыяльныя ўмовы. Я, - працягнуў сваю думку Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI°, - маю на ўвазе эксплуатацыю жанчын, да якiх ставяцца, як да рэчаў, i шматлiкiя формы непавагi да iх годнасцi. Я, - працягвае Папа, - думаю таксама – у iншым кантэксце – аб антрапалагiчных канцэпцыях, якiя па-ранейшаму iснуюць у некаторых культурах, якiя захоўваюць за жанчынай пазыцыi, што яшчэ моцна падпарадкаваныя ўседазволенасцi мужчыны, з абражаючымi наступствамi для годнасцi асобы жанчыны i для карыстання яе асновапалягаючымi свабодамi. Нельга памыляцца: мiр не будзе забяспечаны да той пары, пакуль не будуць пераадолены таксама i згаданыя формы дэскрымiнацыi, якiя абражаюць асабiстую годнасць, упiсаную Стварыцелям у кожную чалавечую iстоту.“Экалогiя свету” 8. Ян Павел II° напiсаў у энцыклiцы “Centesimus annus”: “Не толькi зямля дадзена Богам чалавеку, якi павiнен карыстацца ёй, захоўваючы першапачатковы намер дабра, з якiм яна была яму дадзена; але i чалавек дадзены самому сабе Богам i таму павiнен паважаць натуральны i маральны парадак, якi быў у яго ўкладзены”. Адказваючы на гэта даручэнне, нададзенае яму Стварыцелям, кожны чалавек, разам з iншымi, можа даць жыццё свету, якi напоўнены мiрам. Разам з экалогiяй натуры iснуе, такiм чынам, экалогiя, якую мы можам акрэслiць “чалавечай” i якая, у сваю чаргу, патрабуе “экалогii сацыяльнай”. I гэта значыць, што чалавецтва, калi ягонаму сэрцу дарагая справа мiру, павiнна трывала мець на ўвазе сувязi, якiя iснуюць памiж экалогiяй натуральнай i экалогiяй чалавечай. Набыты вопыт сведчыць, што любыя безадказныя паводзiны ў адносiнах да навакольнага асяроддзя выклiкаюць шкоду чалавечаму iснаванню, i наадварот. Усё болей ясным чынам выяўляецца непарыўная сувязь памiж створаным светам i мiрам памiж людзьмi. Абодвы рэчы маюць на ўвазе мiр з Богам. Верш-малiтва св. Францiшка Ассiзскага, вядомы як “Гiмн Брату Сонейку”, з’яўляецца цудоўным прыкладам, якi ёсць вельмi актуальным i ў нашы днi сваёй шматбаковасцю.
9. Наколькi ёсць шчыльнай сувязь памiж адной экалогiяй i iншай, нам дапамагае зразумець з кожным днём усё болей сур’ёзная праблема энэргетычных паставак. У гэтыя гады новыя Нацыi iмклiва ўвайшлi ў прамысловую вытвотчасць i павялiчылi энэргетычныя патрэбы. Гэта выклiкае гонку за энергетучнымi рэсурсамi, якая нiколi не была раней. Але ў некаторых рэгiёнах планеты людзi жывуць яшчэ ў галечы, пры якой развiццё практычна блакуецца таксама i на падставе завышаных коштаў на энергiю. Што будзе з насельнiцтвам гэтых краiн? Якi тып развiцця цi недаразвiтасцi будзе iм нададзены малой колькасцю пастаўкi энэргii? Якiя вiды несправядлiвасцi i антаганiзмаў выклiкае гонка за крынiцамi энергii? I як будуць рэагаваць выключаныя з гэтай гонкi? Усе гэтыя пытаннi выяўляюць, наколькi шчыльна павага да натуры злучана з неабходнасцю ствараць памiж людзьмi i Нацыямi адносiны, уважлiвыя да годнасцi асобы i здольныя задаволiць яе сапраўдныя патрэбы. Зруйнаванне навакольнага асяроддзя, дрэннае i эгаiстычнае выкарыстанне яго i гвалтоўнае рабаванне рэсурсаў зямлi нараджаюць канфлiкты i войны менавiта таму, што з’яўляюцца плёнам безчалавечнай канцэпцыi развiцця. Бо развiццё, якое абмяжоўвалася б тэхнiка-эканамiчным бокам, пакiдаючы абок маральна-рэлiгiйнае вымярэнне, не было б iнтэгральным чалавечым развiццём i прывяло б – у рамках сваёй аднабаковасцi – да заахвочвання разбуральных здольнасцей чалавека. Упрошчаныя канцэпцыi чалавека 10. Таму, тым болей у кантэксце сучасных цяжкасцяў i мiжнароднай напружанасцi, з’яўляецца неадкладным стварэнне чалавечай экалогii, якая спрыяла б росту “дрэва мiра”. Каб распачаць такую справу, неабходна кiравацца канцэпцыяй асобы, не сапсаванай iдэялагiчнымi i культурнымi перакананнямi, а таксама палiтычнымi i эканамiчнымi iнтэрэсамi, якiя падштурхоўвалi б да нянавiсцi i гвалту. Безумоўна, разуменне чалавека рознае ў розных культурах. Аднак, нельга дапусцiць развiцця антрапалагiчных канцэпцый, якiя маюць у сабе паросткi супрацьстаўлення i насiльля. Дакладна так сама, непрыймальныя i канцэпцыi Бога, якiя выклiкаюць нецярплiвасць да сябе падобных i выкарыстанне ў адносiнах да iх насiльля. Гэта трэба зноў з яснасцю падкрэслiць: вайна ў iмя Бога не павiнна iснаваць нi ў якiм выпадку! Калi нейкая канцэпцыя Бога знаходзiцца ў вытокаў злачынных фактаў, гэта значыць, што такая канцэпцыя ўжо пераўтварылася ў iдыялогiю.







All the contents on this site are copyrighted ©.