2007-01-15 13:52:21

Выкладанне прадметаў аб рэлігіях добра пастаўлена на Захадзе. Гэта падкрэсліў пратаіерэй з Маскоўскага Патрыярхату РПЦ Усевалад Чаплін у праграме расійскага радыё "Маяк".


Аўтар перадачы "Палітыка і жыццё" Аляксандр Шчыпкоў задаў айцу Ўсеваладу пытанне аб напрамках выйсця з духоўнага крызіса. На што высокі прадстаўнік праваслаўя , акрамя іншага, выказаў думку аб неабходнасці браць прыклад з заходнега духавенства ў пытанні выкладання рэлігійных дысцыплін у школах. У прыватнасці, ён зазначыў:" У нас звычайна ганьбяць духавенства заходняе, а я б хацей пахваліць Захад у дадзеным выпадку. Амаль ва ўсіх краінах Еўропы, у большасці краін свету існуе выкладанне рэлігійна зарыентаваных прадметаў,..што расказваюць аб рэлігіі ў станоўчым сэнсе. Паўсюдна гэта робіцца на выбар:ёсць магчымасць выбраць між хрысціянствам -- каталіцкім ці пратэстанцкім,ці праваслаўным; ісламам, юдаізмам, некаторымі іншымі рэлігіямі ці свецкай, безрэлігійнай этыкай. І паўсюдна гэта працуе, усюды школа прыстасоўваецца да светаадчування сем'яў і іх выбара,..не пытаецца навязваць ім нейкае адно светаадчуванне,што па савецкай інэрцыі, нажаль, дагэтуль існуе ў нас...Дагэтуль у абавязковым парадку навязваецца матэрыялізм, які фактычна адмаўляе асновапалягаючыя прынцыпы рэлігіі".







All the contents on this site are copyrighted ©.