У славутым французскім санктуарыі з'яўлення Найсвятой Дзевы Марыі горада Лурда ёсць
медычнае Бюро.
Яно мае спецыяльны раздзел па вывучэнні цудоўных выздараўленняў. Сёлета іх зафіксавана
52. У другой дэкадзе лютага, тут, ў Лурдзе пройдзе Кангрэс урачоў.Дырэктар Бюро
доктар Патрык Тайіэ даў інтэрв'ю каталіцкай газеце "Croix (крыж)" у сувязі з павелічэннем
колькасці заяў аб цудоўных вылячэнняў пры славутым гроце.Наогул за прайшоўшыя ад узвядзення
святыні 148 гадоў было канстатавана 7 тысяч 200 вылячэнняў цяжэйшых хвароб, пра
што сведчаць сабраныя ў Бюро заявы ўдзячных Богу ацэленых пацыентаў. Гэта ў сярэднім
48 выпадкаў штогоду. А ў мінулым 2006 годзе іх колькасць асягнула 52-х. Прычым,
гаворка ідзе аб выключна сур'ёзных загойваннях , а не проста паляпшэнні стану хворага,
- аб поўным выздараўленні: фізічным, псіхічным і духоўным. Невылечна хворыя пасля
малітваў ля Лурдскай крыніцы здабылі здароўе. Міжнародны медычны Камітэт Лурда з удзелам
прадстаўніка Ватыканскай Кангрэгацыі па веранавучанню на апошнім пасяджэнні канстатаваў,
што ў кантэксце ўсё больш дасканалай медыцынскай сітуацыі трэба ўдакладніць фармулёўку
цудоўных вылячэнняў, якія немагчыма растлумачыць найсучаснейшымі метадамі. Неабходна
ў медыцынскім дакуманце аб вылячэнні даваць формулу "сведчым Ласку сапраўднага выздараўлення"
ва ўмовах поўнай веры і малітвы. Медыкі падкрэслілі, што фізічнае ацаленне вельмі
важнае, але больш важным фактарам ёсць вылячэнне духоўнае. Новая фармулёўка будзе
канчаткова зацверджаная ў часе 2 Кангрэса франкамоўных урачоў, які пройдзе ў перыяд
адзначэння свята Лурдскае Багамаці і 15 Сусветнага дня хворага ў прысутнасці кардынала
Філіпа Барбарэна.