2007-01-10 13:06:25

Агульная аўдыенцыя Папы ў сераду 10 студзеня


Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-га. Прыбыло на яе шмат вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. А было іх, паводле ватыканскіх крыніц, больш за 9-ць тысяч. Была гэта другая сустрэча Папы Бэнэдыкта 16-га з вернікамі ў гэтым годзе.
RealAudioMP3
Сёньняшняя катахэза прысьвечана постаці Сьвятога Сьцяпана. Чытаем у Апостальскіх Дзеяньнях, што як муж поўны веры і Сьвятога Духа быў уключаны да Калегіюма Сям”і Дыяканаў, якія мелі служыць справе міласэрнасьці ў Ерусалімскай Супольнасьці Касьцёла.
Адначасна, аднак, Сьцяпан вёў эвангэоізацыю- сказаў далей Папа Бэнэдыкт 16—падаючы Гэбрэям новае тлумачэньне Твораў Майсея і Закону. Таму, што ягонае навучаньне было прызнанае за блюзьнерства, прыгаворана яго на ўкаменяваньне. Гісторыя Сьцяпана- працягваў Папа сваю катахэзу—навучае нас, што немагчыма аддзяляць грамадзкага заангажаваньня ад адважнага сьведчаньня веры, нават цаною жыцьця. Навучае нас таксама, што Касьцёл не можа ніколі траціць надзеі адносна цяжкасьцяў, якія сустракае. Таму, што перасьледаваньне можа перамяніцца ў магчымасьць разьвіцьця, згодна з навучаньнем Тэртул”яна, які сказаў: “мы размнажаемся за кожным разам, калі нам галовы адсякаюць. Кроў хрысьціян зьяўляецца пасевам”. Калі супольнасьць веруючых- сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Бэнэдыкт 16—зазнае супярэчнасьці, не можа забываць, што надыйдзе час узросту і пладавітасьці,
На заканчэньне аўдыннцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Бласлвенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.