Папа сустрэўся з Дыпламатычным Корпусам акрэдытаваным пры Ватыкане
Сустракаючыся традыцыйна з імі на пачатку новага Году, дакладна ў панядзелак
8 студзеня, Бэнэдыкт 16 ў сваёй прамове да іх зрабіў панарамны перагляд турботаў і
надзеяў, якія ўзбуджае актуальная сітуацыя на сьвеце. Сярод істотных
праблемаў, як тут не падумаць аб мільёнах людзей, асабліва аб жанчынах і дзецях, якім
не хапае вады, харчоў, даху над галавою. Скандал нарастаючага голаду ёсьць недапушчальным
на сьвеце, які распараджаецца дабрамі, ведамі і сродкамі, якія дазваляюць пакласьці
канец гэтаму. Яшчэ раз заахвочваю багатыя краіны выдаць адпаведныя рашэньні, каб
бедныя краіны ( часам поўныя прыродных багацьцяў) маглі карыстацца дабрамі, якія да
іх належаць—сказаў Бэнэдыкт 16. Іншыя трывожныя праблемы, гэта цяжкасьці ў працэсе
разбраеньня, тэррарызм, гуманітарныя крызісы, хвалі міграцыі, пагрозы жыцьцю ад пачатку
аж да натуральнае сьмерці. Абмяркоўваючы сітуацыю на паасобных кантынэнтах, Папа
пачаў ад Афрыкі. Успомніў драму ў Дарфуры, якой развязкі трэба шукаць у міжнародным
супрацоўніцтве. Чорны Кантынэнт астаецца ў цэнтры ўвагі сьвету. У некаторых краінах
Лацінскае Амэрыкі палепшылася эканамічная сітуацыя, вядзецца барацьбу з гандлям наркотыкамі,
паступае працэс дэмакратызацыі. Існуе аднак небясьпека ператварэньня дэмакратыі ў
дыктатуру рэлятывізму. Гаворачы аб Азіі, Сьвяцейшы Айцец падкрэсьліў патрэбу рэлігійнае
свабоды для хрысьціянскіх меншасьцей, якія малыя але дынамічна разьвіваюцца. Далей
ў сваёй прамове да Дыпламатычнага Корпусу ўзьняў пытаньне атамнага разбраеньня і крызісу
на Блізкім Усходзе, выказваючы надзею на яго мірную развязку. Гаворачы аб уваходзе
Балгарыі і Румыніі, дзвух краін аб доўгай хрысьціянскай традыцыі, да Эўразьвязу, крануў
пытаньне ейнае Канстытуцыі, якая павінна ўзяць пад увагу асноўныя вартасьці нашага
кантынэнту. Пяцідзесятая гадавіна
рэвалюцыі ў Будапэшце, якую мы ушаноўвалі ў месяцы кастрычніку, мінулага году, прыпамінае
нам драматычныя здарэньні ХХ стагоддзя. Яны узбуджаюць ўсіх жыхароў Эўропы да будаваньня
будучыні свабоднай ад усялякага роду прыгнёту ды ідэаганічных абумоўленьняў
да тварэньня вузаў прыязьні і братэрства, да праяўляньня турботы і салідарнасьці
з найбольш убогімі і слабымі. Трэба таксама ачышчаць напружаньні мінуўшчыны, падтрымліваючы
прымірэньне на ўсіх плоскасьцях. Толькі яно дазволіць, будаваць будучыню і мець надзею—сказаў
Бэнэдыкт 16 ў часе сустрэчы з Дыпламатычным Корпусам.