2007-01-08 13:48:41

Другая частка Паслання Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI° да Сусветнага дня мiру.


Права на жыццё i на рэлiгiйную свабоду4. З доўга павагi годнасцi кожнага чалавека, у натуры якога адлюстроўваецца вобраз Творцы, вынiкае, што асобу нельга выкарыстоўваць адвольна. Той, хто карыстаецца ў найбольшай ступенi палiтычнай, тэхналагiчнай i эканамiчнай уладай, не можа выкарыстоўваць яе дзеля парушэння праў iншых, меньш паспяховых. Бо толькi на аснове праў iншых утрымлiваецца мiр. Разумеючы гэта, Царква робiцца паладзiнам асновапалягаючых праў кожнай чалавечай асобы. У асаблiвасцi, яна патрабуе павагi да жыцця i рэлiгiйнай свабоды кожнага чалавека. Павага права на жыццё на кожным яго этапе усталёўвае цвёрды арыенцiр вялiкай важнасцi: жыццё ёсць дарам, якi не знаходзiцца ў поўным распараджэннi суб’екта. У раўнай ступенi, сцверджанне права на рэлiгiйную свабоду ставiць чалавека ў адносiны з нейкiм трансцындэнтным Пачаткам, якi аддаляе яго ад чалавечага самавольства. Права на жыццё i на свабоднае выяўленне ўласнай веры ў Бога не знаходзiцца пад ўладай чалавека. Мiр мае патрэбу ў тым, каб была ўсталявана ясная мяжа памiж тым, што асягальна, i тым, што такiм не з’яўляецца: падобным чынам магчыма будзе пазбегнуць недапушчальнага ўмяшальнiцтва ў тую спадчыну вартасцяў, якая належыць чалавеку.
5. Што тычыцца права на жыццё, нашым доўгам з’яўляецца абвiнавачванне той знявагi, якую мае наша грамадства: разам з ахвярамi ўзброiных канфлiктаў, тэрарызму i шматлiкiх формаў насiлля, маюць месца смерцi ў вынiку голада, абортаў, вопытаў над чалавечымi эмбрыёнамi i эўтаназii. Як не ўгледзiць ва ўсiм гэтым замах на справу мiра? – зазначыў Свяцейшы Айцец. Аборт i правядзенне эксперыментаў над чалавечымi эмбрыёнамi з’яўляюцца прамой адмовай той пазыцыi прыняцця iншага, якая неабходна для ўсталявання працяглых адносiнаў мiру. Што ж тычыцца свабоднай выявы ўласнай веры, iншы трывожны сымптом адсутнасцi мiру на планеце прадстаўлены цяжкасцямi, з якiмi часта сутыкаюцца як хрысцiяне, так i прыхiльнiкi iншых рэлiгiй, для публiчнага i свабоднага веравызнання ўласных рэлiгiйных меркаванняў. Гаворачы, ў прыватнасцi, аб хрысцiянах, я, - сцвердзiў Бенедыкт XVI°, - павiнен нажаль падкрэслiць, што iх не толькi часам прыгнятаюць; у некаторых дзяржавах яны пераследваюцца, i толькi не так даўно мы павiнны былi канстатаваць трагiчныя эпiзоды нечалавечага насiлля. Iснуюць рэжымы канфесыйнага характара, якiя навязваюць усiм адзiную рэлiгiю, у той час як рэжымы /рэлiгiйна/ абыякавыя праводзяць не безгвалтоўныя пераследаваннi, але сiстыматычна зневажаюць рэлiгiю ў культурным сэнсе. У кожным выпадку, не паважаецца права чалавека фундаментальнай важнасцi, што выклiкае цяжкiя наступствы ў галiне мiрнага суiснавання. Гэта не можа не ствараць менталiтэт i культуру негатыўныя для справы мiру.Роўнасць натуры ўсiх чалавечых асобаў6. Каля вытокаў такой значнай напружанасцi, якая пагражае справе мiру палягаюць, безумоўна, шматлiкiя вiды несправядлiвай няроўнасцi, якiя яшчэ да гэтай пары трагiчным чынам iснуюць у свеце. У лiку iх асаблiва каварнымi з’яўляюцца, з аднаго боку, няроўнасць у асягненнi да iснуючых дабротаў – такiх, як ежа, вада, жыллё, здароў’е; з iншага боку – няроўнасць памiж мужчынай i жанчынай у здзяйсненнi асновапалягаючых праў чалавека.
Элемент першаснай важнасцi для стварэння мiру ў’яўляе сабой прызнанне iстотнай роўнасцi памiж чалавечымi асобамi, што паходзiць з iх агульнай трансцэндэнтнай годнасцi. Роўнасць на гэтым узроўнi, такiм чынам, ёсць дабром для ўсiх, дабром, упiсаным у гэту натуральную “граматыку”, якая паходзiць з Боскай задумы стварэння; дабро, якое не можа парушацца цi абражацца без таго, каб не выклiкаць цяжкага рэзананса, якi выклiкае небяспеку для справы мiру. Цяжкiя нягоды, ад якiх пакутуе насельнiцтва многiх краiнаў свету, асаблiва на Афрыканскiм кантыненце, стаяць у вытокаў гвалтоўных дамаганняў i таму ствараюць жудасную рану на справе мiру.
7. Таксама i недастатковая ўвага да ўмоў iснавання жанчын уносiць фактары нестабiльнасцi ў сацыяльны строй. Я, - працягнуў сваю думку Свяцейшы Айцец, - маю на ўвазе эксплуатацыю жанчын, да якiх ставяцца як да рэчаў, i шматлiкiя формы знявагi iх годнасцi; я думаю таксама – у iншым кантэксце – аб антрапалагiчных канцэпцыях, якiя па-ранейшаму маюць месца ў некаторых культурах, што захоўваюць за жанчынай пазыцыi, якiя яшчэ большым чынам падпарадкаваныя самавольству мужчыны, з абражаючымi наступствамi для годнасцi яе асобы i для карыстання яе асновапалягаючымi свабодамi. Нельга памыляцца: мiр не будзе забяспечаны да той пары, пакуль не будуць пераадолены таксама i формы дыскрымiнацыi, якiя зневажаюць асабiстую годнасць, упiсаную Стварыцелям у кожную чалавечую iстоту.







All the contents on this site are copyrighted ©.