2007-01-08 13:50:50

Ватыкан: Папа ахрысьціў 13 дзяцей


Аб значэньні сям”і, якая прытрымліваецца сужонскага саюзу, гаварыў Бэнэдыкт 16 ў часе Эўхарыстыі, што была адслужана ў Сыкстынскай Капліцы 7-га студзеня. Папа надзяліў там сакрамант Хросту 13-м дзецям: 6-ці дзяўчынкам ды 7-мі хлопчыкам. Сваё казаньне прысьвяціў, між іншым, паясьненьню знакаў, якія знаходзяцца ў хроснай Літургіі: менавіта вады, сьвятла і белае вопраткі.
RealAudioMP3
Упрошваю Госпада, каб таксама вашыя сем”і былі прыязным месцам. Каб гэтыя немаўляці ўзрасталі ў іх не толькі ў добрым здароў”і, але таксама ў веры і любові да Бога, Які сёньня цераз хрост робіць іх сваімі дзяцьцмі”. Не забывайце аб супольнай малітве ў сям”і, якая зьяўляецца сакрэтам хрысьціянскае стойкасьці.








All the contents on this site are copyrighted ©.