2007-01-08 13:56:18

Ватыкан аб адстаўцы арцыбіскупа Вельгуса


У сувязі з адрачэньнем арцыбіскупа Вельгуса ад пасады Варшаўскага Мітрапаліта прэсавы прадстаўнік Апостальскай Сталіцы, айцец Фэдэрыко Лёмбарді, выдаў спэцыяльную заяву, ў якой чытаем, між іншым:
Жыцьцё арцыбіскупа Вельгуса ў мінулых гадах камуністычнага рэжыму ў Польшчы выставіла на ўрон ягоны аўтарытэт. Дзеля гэтага, міма яго пакорнай і ўзрушаючай просьбы пра прабачэньне, адрачэньне ад паслугі ў Варшаве і хуткае ейнае прыняцьце Сьвяцейшы Айцом, здаецца быць адпаведнаю развязкаю, каб супраціўляцца дэзарыентацыі, да якой дайшло ў гэтай краіне.
Гэта момант вялікага цярпеньня для Касьцёла, якому мы ўсе многа ўдзячныя і які любім, які даў нам пастыраў на меру кардынала Вышынскага і перад усім Папы Яна Паўла ІІ. Паўсюдны Касьцёл павінен пачувацца да духоўнае салідарнасьці з Касьцёлам у Польшчы, суправаджаючы яго малітваю і заахвочаньнем, каб хутка здолеў атрымаць назад раўнавагу.
Пры гэтай нагодзе- піша далей айцец Лёмбарді—добра ёсьць таксама заў-важыць, што справа арцыбіскупа Вельгуса не ёсьць першым і праўдападобна не будзе апошнім прыпадкам атакі на людзей Каталіцкага Касьцёла, атакі якая выкарыстоўвае дакуманты Службы Бясьпекі даўняга рэжыму.
Многа гадоў пасьля ўпадку камуністычнага рэжыму, калі не стала сярод нас вялікай і неаспрэчанай постаці Яна Паўла ІІ, цяперашняя хваля атакаў на Каталіцкі Касьцёл у Польшчы, пад многімі аспэктамі здаецца быць дзіўным саюзам: паміж тагачаснымі катамі ды іншымі праціўнікамі Касьцёла, а таксама помстаю тых, якія калісьці яго перасьледавалі ды былі пераможаныя вераю і жаданьнем свабоды польскага народу.
“Праўда вас вызваліць”- гаворыць Хрыстос. Касьцёл не баіцца праўды. Каб быць вернымі свайму Госпаду, ягоныя члены мусяць заўсёды быць здольнымі прызнаць свае віны. Жадаем Касьцёлу ў Польшчы, каб здолеў перажыць і перамагчы з адвагаю і яснасьцю гэты цяжкі перыд, каб мог пастаянна ўзносіць свой каштоўны і выключны уклад веры і місійнага энтузыязму для Эўрапэйскага і Паўсюднага Касьцёлу- так закончыў сваю заяву айцец Лёмбарді








All the contents on this site are copyrighted ©.