2007-01-08 13:48:08

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 7 студзеня


А паўдні, гэтага дня, Сьвяцейшы Айцец сустрэўся з вернікамі, якія прыбылі на Плошчу Сьвятога Пятра, каб супольна з Папам адгаварыць гэтую марыйную малітву. У сваім разважаньні, перад ейным адгаварэньне, Бэнэдыкт 16 прыпомніў, што “веруючы ў Ісуса і выконваючы Ягоную волю можа імкнуцца да сьвятасьці. Далей Папа спаслаўся да літургічнага сьвята Хросту Ісуса ў Ярдане. Касьцёл бачыць у гэтым здарэньні яснае і поўнае абьяўленьне Сьвятой Тройцы ды пачатак публічнай місіі Хрыста. Існуюць дакладныя адносіны паміж хростам Ісуса а хростам кожнага верніка, таму, што менавіта гэты сакрамант ўключае катэхэмэнаў да супольнасьці Касьцёла. На заканчэньне разважаньня Папа маліўся, каб хрысьціяне былі верныымі хросным абьяцаньням.








All the contents on this site are copyrighted ©.