2007-01-08 09:39:11

Арцыбiскуп Кандрусевiч прыняў удзел у пресавай канфярэнцыi.


“Усё болей i болей мы адчуваем нашу адказнасць за лёс хрысцiянства”, - заявiў галава каталiцкай мiтраполii ў Расii арцыбiскуп Тадэвуш Кандрусевiч, адказваючы на пытанне журналiстаў аб сучасным стане праваслаўна-каталiцкiх адносiнаў. Аб гэтым паведамiла прэсавая служба Бiскупскай канфярэнцыi Расii.
“Перад выклiкам часу мы павiнны быць блiзкiмi, дапамагаць адзiн аднаму”, - зазначыў каталiцкi дастойнiк. Ён паведамiў аб сваiх нядаўнiх спатканнях з праваслаўнымi архiярэямi ў Владзiмiры i Нiжнiм Ноўгарадзе, атмасфера якiх, па словах арцыбiскупа Кандрусевiча, была “братэрскай i сардэчнай”. Монс. Кандрусевiч таксама высока ацанiў удзел сакратара па мiжхрысцiянскiм сувязям Аддзела знешнiх царкоўных зносiнаў РПЦ МП а. Iгара Выжанава ў калядным пастырскiм спатканнi святароў i законнiкаў у Маскве, а таксама прысутнасць прадстаўнiка згаданага аддзела а. Аляксандра Васюцiна на святочнай Богаслужбе ў маскоўскiм катэдральным касцёле i вiншаваннi, з якiмi ён звярнуўся да вернiкаў-католiкаў.
Гаворачы аб колькасцi католiкаў у Расii, арцыбiскуп Тадэвуш Кандрусевiч зазначыў, што на працягу 70 гадоў атрыманне падобных дадзеных было цяжкiм i гэта стварае праблемы нават i цяпер. “Я з дакладнасцю да адной парафii, да аднаго чалавека магу сказаць вам, колькi католiкаў было ў Расейскай iмперыi ў 1914, 1915 цi 1917 гадах, сёння ж я прымушаны карыстацца ўскоснымi дадзенымi”, - адзначыў арцыбiскуп. Ён паведамiў, што калi выкарыстоўваць дадзеныя аб этнiчным складзе жыхароў Расii з апошняга перапiсу насельнiцтва, то па прыблiзным падлiкам, католiкаў у сёняшняй Расii налiчваецца каля 700 тысяч.
“Большасць нашых вернiкаў – гэта расiяне, iх родная мова – руская”, - зазначыў Генеральны сакратар Бiскупскай канфярэнцыi Расii а. Iгар Кавалеўскi, якi таксама прыймаў удзел у спатканнi з журналiстамi. На яго думку, усяго ў Маскве i Падмаскоў’i жыве каля 50 тысяч католiкаў, а ўсяго ў Расii iх налiчваецца не меней за 600 тысяч.
“Па радыё нядаўна сказалi, што 4 % грамадзянаў Расii святкуюць Божае Нараджэнне ў па каталiцкаму календару”. Але, па мяркаванню арцыбiскупа Кандрусевiча, гэта лiчба перабольшана. Ён дадаў, што ў Расii зарэгiстравана каля 250 розных каталiцкiх арганiзацый, 230 з iх – гэта парафii. У лiк iншых уваходзяць два каталiцкiх закона, прадсемiнарыя i семiнарыя, Iнстытут тэалогii, гiсторыi i фiласофii ў Маскве, дабрачынная арганiзацыя “Карытас” i каталiцкiя сродкi масавай iнфармацыi.
“На жаль, 25 % каталiцкiх парафiй не маюць сваiх будынкаў для Богаслужбаў. I гэта адна з вялiкiх праблемаў”, - зазначыў каталiцкi дастойнiк.







All the contents on this site are copyrighted ©.