2007-01-04 14:13:46

У 2006 годзе забіта 24 місіянароў


Прынамсі 24 місіянароў загінула на місійных тэрыторыях у мінулым годзе—так паінфармавала рымскае агенцтва Фідэс. Такі спісак гэтае агенцтва публікуе кожнага году. У 2005-м годзе забіта 25-ць місіянароў. Сярод ахвяраў ёсьць сьвятары, законнікі ды сьвецкія асобы.
Першае месца ў гэтай смутнай статыстыцы надалей займае Афрыка. Там забіта 11-ць місіянароў: у гэтым 9-ць сьвятароў, адну законніцу ды сьвецкую дабраахвотніцу. Найбольш ахвяроў было ў Кэніі. Там забіта 3-х сьвятароў, за тое ў Нігэрыі 2-х.
На амэрыканскім кантынэнце забіта ў 2006 годзе 8-м асоб: 6-ць сьвятароў, адну законніцу ды сьвецкага місіянара.
У Азіі забіта 4-х прадстаўнікоў Касьцёла, ў гэтым 2-х сьвятароў, законніка і сьвецкага чалавека. Гэты апошні быў забіты разам са сваім пробашчам у Індыі.
Апрача таго агенцтва Фідэс піша аб смерці аднаго місіянара ў Акеаніі. Быў ён братам з Закону Баніфратаў, якога забіта ў Папуі Новай Гвінэі.








All the contents on this site are copyrighted ©.