2007-01-03 13:36:56

У Шэўтоне (Бельгiя) прайшло экуменiчнае спатканне.


Супольная праваслаўна-каталiцкая працоўная група св.Iерынея правяла сваё трэццяе паседжанне ў бенедыктынскiм кляштары Шэўтон, якi знаходзiцца ў Бельгii. Сабраных прывiтаў настаяцель кляштара а.Фiлiп Вандерхейдэн i каталiцкi бiскуп Намюра монс. Андрэ-Мусьен Леонар. Спатканне адбылося пад час вiзiта Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI° да Сусветнага Патрыярха Барталамея I°, што спрыяла зразуменню ўдзельнiкамi спаткання неабходнасцi наблiжэння Праваслаўнай i Каталiцкай Цэркваў.
Супольная Праваслаўна-Каталiцкая група была заснавана ў 2004 годзе ў г.Падерборне (Германiя). Яна з’яўляецца сталым багаслоўскiм аб’яднаннем, якое мае на мэце пераадоленне моўных i культурных межаў. Група складаецца з 13 праваслаўных тэолагаў, якiя належаць да Патрыярхатаў Канстантынопаля, Антыёхii, Масквы, Сербii, Румынii, Балгарыi, Грэцыi, Польшчы, Эстонii i 13 каталiцкiх тэолагаў з Бельгii, Германii, Францыi, Iталii, Нiдэрландаў, Аўстрыi, Польшчы i ЗША. Другое спатканне згаданай групы адбылося ў лiстападзе 2005 года ў грэцкiм праваслаўным манастыры Пендэлi.
На прыканцы сёлятняга паседжання бiскуп Магдэбурга Герхард Файге падзякаваў шэўтонскiх законнiкаў за гасцiннасць i бельгiйскую экуменiчную арганiзацыю “Унiтас” за фiнансавую падтрымку спаткання.
Наступная сустрэча працоўнай групы пройдзе ў лiстападзе 2007 года ў Сербii па запрашэнню праваслаўнага епiскапа Iгната Мiдзiча.







All the contents on this site are copyrighted ©.