2007-01-03 13:35:22

Папа Бенедыкт 16 прыняў на спецыяльнай аўдыенцыі прадстаўнікоў яўрэйска-амерыканскай арганізацыі. Мір - вось каштоўнасць, якая ў роўнай ступені кранае душы веруючых - хрысціянаў, юдэяў і мусульманаў, -падкрэсліў ён.


Стан сучасных адносінаў між хрысціянствам і яўчрэйствам, якое занурваецца каранямі ў глыбокую спадчыну веры, вызначаны ад 2 Ватыканскага Сабору. У прыватнасці, перспектывамі. акрэсленымі Дэкларацыяй, ім прынятай, " (Нашы часы)". Папа сцвердзіў на цяперашняй сустрэчы, што было зроблена многае за 40 год яўрэйска-каталіцкіх адносінаў, і выказаў зноў уласную надзею ды пастаянную малітву аб міры на Святой зямлі. "Мір можа ажыццёвіцца толькі ў тым выпадку, калі ён станецца ў цэнтры інтарэсаў ік яўрэяў, і хрысціянаў, і мусульманаў ды здолее выявіцца ў сапраўдным міжрэлігійным дыялогу, а таксама ў канкрэтных жэстах прымірэння. Выклікам для ўсіх веруючых у Бога ёсць намаганне, каб ажыццявіць пэўнасць, што не нянавісць і насілле, але разуменне і мірнае суіснаванне адчыняць вароты ў будучыню справядлівасці і міра, якая ёсць абяцаннем і дарам Божым. Яўрэі і хрысціяне, - падкрэсліў далей папа, - пакліканы працаваць разам, каб вылечваць свет праз пашырэнне духоўных і маральных каштоўнасцей, што палягаюць у аснове нашых рэлігійных перакананняў"







All the contents on this site are copyrighted ©.