2007-01-03 13:31:11

Агульная аўдыенцыя Папы у сераду 3-га студзеня


Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-га. Прыбыло на яе шмат вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. А было іх, паводле ватыканскіх крыніц, больш за 9-ць тысяч. Была гэта першая сустрэча Папы Бэнэдыкта 16-га з вернікамі ў гэтым годзе.
RealAudioMP3
Першая ў Новым Годзе аўдыенцыя адбываецца ў клімаце радасьці Сьвятаў Божага Нараджэньня. Яшчэ раз мы адкрываем бясконцавую дабрату Бога, дзчкуючы якой, як падкрэсьлівае Сьвяты Ян Эвангэліст: “У Яго Сыну мы сталіся Божымі Дзяцьмі”.
Атмасфэру Божых Народзінаў пранікае тая ж асаблівая навіна: “Бог нас любіць”. Адказ можа быць толькі адзін- сказаў Папа Бэнэдыкі 16-ы: і мы любім Бога, таму што Бог сам першы нас палюбіў”.
Гэты клімат радасьці хоча парушыць зло ўваходзячы ў жыцьцё чалавека з прапановаю адкіненьня Хрыста. Як у мінулым часе- працягваў сваю катахэзу Сьвяцейшы Айцец- так і цяпер гэтая спакуса ўкрадаецца ў жыцьцё людзей ў розныя спосабы: цераз атаістычныя плыні філасофіі, цераз прапановы асалоды жыцьця ў сьвеце ды накідаючы свой стыль жыцьця. Дзеля гэтага Хрыстос чакае ад кожнага з нас сьведчаньня.
Ад часоў Бэтлеемскае Ночы, ад сьведчаньня Пастушкоў аж да нашых дзён- прыпомніў Папа Ратцынгэр- так многа людзей дало і дае выяўленьне сваёй веры ў Таго, які нарадзіўся ад Дзевы Марыі ажыцьцяўляючы гэтую веру на канкрэтны памер штодзённага жыцьця.
На пачатку Новага Году- сказаў на заканчэньне Папа- ажывім і мы нашу веру, будзем сьведкамі радасьці Народзін Божага Сына, які прыходзіць, каб збавіць кожнага чалавека, каб збавіць кожнага з нас.

На заканчэньне аўдыннцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Бласлвенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.