2007-01-02 13:39:42

У Зальцбургу - сенсацыя.У каталіцкай арцыдыяцэзіі гэтага славутага аўстрыйскага гораду знойдзена невядомая партытура сачыненняў для фартэпьяна вялікага сына горада - Вольфганга Амадэя Моцарта.


У архіве парафіі катэдры Зальбурга знойдзена некалькі дагэтуль невядомых ананімных партытур. Пасля карпатлівага вывучэння эксперты прыйшлі да высновы, што адна з іх была напісана вялікім кампазітарам-вундэркіндам , калі ён меў ад 6 да 10 гадоў. Яшчэ адна партытура выклікала цікавасць спецыялістаў.Амаль пэўна, што і гэтая музыка была створана маленькім тады геніем. У гэты святочны перыяд творы выконваюцца ў храмах Зальцбурга.







All the contents on this site are copyrighted ©.