2006-12-30 10:42:42

Цэнтральны вакзал Рыма атрымаў імя Яна Паўла 2. Яшчэ пры жыцці Вялікага Папы, падчас 2000 юбілею Раства Хрыстовага , ён пераўтварыўся ў месца не толькі сустрэч і развітванняў, але і культурных праграм.


Велічны будынак над тэрмамі (велічнымі мармуровымі банямі) імператара Дыаклецыяна атрымаў цяпершні выгляд у так званым сучасным стылі - са шкла і бетону - у 20 гады мінулага стагоддзя. Перад вялікім юбілеем быў моцна рэканструяваны і здолеў прыняць мільёны людзей, што сцякаліся ў Вечны горад з цэлага свету і працягваюць прыбываць сюды, асабліва на святы Калядаў і Пасху.
З нагоды прысваення імя Яна Паўла 2 у цэнтральнай зале вакзалу Тэрміні былі адкрытыя дзве стэлы і прайшла цырымонія на чале з дзяржаўным сакратаром Ватыкана Тарчізіо Вельтроне і папскага вікарыя для Рыму кардынала Каміла Руіні, а з боку свецкіх уладаў прысутнічаў мэр Рыма Вальтэр Вельтроні. Абодва мармуровыя манументы маюць 12 метраў вышыні і бачны адусюль. Рымскі чыгуначны вакзал - адных з буйнейшых у свеце:прапускная здольнасць каля паўмільёна пасажыраў, што ў год складае лічбу ў 150 млнаў чалавек, значная частка з якіх - пілігрымы і паломнікі да святых хрысціянскіх месцаў з цэлага свету. Плошча вакзала (стацьёне) Тэрміні - 225 тысяч кв. метраў.







All the contents on this site are copyrighted ©.