2006-12-28 13:55:41

Пасланьне Сакратара Сусьветнае Рады Цэркваў на Сьвята Божага Нараджэньня 2006 году



Гэнэральны Сакратар гэтае арганізацыя, якая засяроджвае 348-м хрысьціянскіх Цэркваў зьвяртае ўвагу на зманянальны факт, што апісаны ў Эвангэльлі Сьвятога Лукаша. Добрая Навіна аб нараджэньні Збавіцеля была абяўленая пастушкам, якія былі ў тамашніх часах асабліва пагарджанымі і адкінутымі ад грамадзтва. Аднак перамяніла яна іх у абвяшчальнікаў Эвангэльля, што ў сваю чаргу зьдзейсьніла перамены ў іхніх слухачоў ды ў цэлай чалавечай гісторыі. Гэнэральны Сакратар Рады Цэркваў прыпамінае, што на ейным Агульным Зграмаджаньгні, ў лютым 2006-га году ў Порто Алегрэ (Бразылія), што праходзіла пад лозунгам: “Божа, ласкаю Тваёю перамяні сьвет”, выказана надзею ў перамену сьвету, але гаварана таксама аб сітуацыі насільля, падкрэсьлена патрэбу аховы дзяцей перад няшчасьцем вайны.
Пасьля сустрэчы ў Порто Алегрэ экумэнічная дэлегацыя адправілася ў Лібан, Палестыну ды Ізраіль, каб праявіць салідарнасьць ахвярам канфлікту. Сусьветная Рада Цэркваў надалей падтрымлівае заангажаваньне хрысьціян Афрыкі ў карысьць міру ў Судане, асабліва ў Дарфуры. На нядаўняй сустрэчы яе галоўнага Камітэту ў Жэнэве высказана трывогу з прычыны забіцьця на Філіпінах царкоўных дастойнікаў, якія выступалі ў абароне справядлівасьці. Вось такое балючае сьведчаньне Царквы аб Хрыстовых дарах любові і міру—сьцвярджае ў Калядным Пасланьні пастор Кобія.








All the contents on this site are copyrighted ©.