2006-12-28 07:53:06

Заява прадстаўнiка Ватыкана пры ААН на конт сiтуацыi ў Дарфуры.


“Жудасная сiтуацыя ў Дарфуры выклiкае шмат размоў, але не дзеянняў, у той час як неабходна рэакцыя мiжнароднага грамадства”, - заявiў арцыбiскуп Сiльвано Томазi, сталы назiральнiк Святога Пасада пры ААН.
“Пад час абмеркавання крызiсная сiтуацыя выклiкала спрэчкi i мiжнародную незадаволенасць, але не канкрэтныя дзеяннi”, - зазначыў арцыбiскуп, выступаючы на паседжаннi Рады па правах чалавека ў Женеве. “Ахвяры – гэта не толькi статыстыка; гэта рэальныя людзi”, - падкрэслiў прадстаўнiк Ватыкана.
Арцыбiскуп Томазi таксама адзначыў, што Апостальская сталiца “з глыбокай заклапочанасцю” назiрае за сiтуацыяй у Дарфуры на працягу апошнiх трох гадоў i заклiкаў ААН, Афрыканскi Саюз i ўрад Судана да актыўнага супольнага супрацоўнiцтва ў згаданым рэгiёне, каб спынiць насiлле ў Дарфуры, наладзiць добрыя адносiны памiж краiнамi гэтага рэгiёна i дазволiць людзям пачаць новае жыццё.
“Сiтуацыя вельмi цяжкая, судзячы па афiцыйным i прыватным сведчанням, якiя даказваюць прысутнасць вялiкiх парушэнняў праў чалавека: забойства дзяцей, гвалт дзяўчынак i жанчын, напады на лагеры мясцовых перасяленцаў, забойства бяззбройнага цывiльнага насельнiцтва”.







All the contents on this site are copyrighted ©.