2006-12-28 13:41:03

Заява арцыбiскупа Валенсii аб распаўсюджваннi атэiзма ў Гiшпанii.


Арцыбiскуп Валенсii Аўгустын Гарсiя-Гаско асудзiў спробы навязаць атэiзм у Гiшпанii, акрэслiўшы яго “дзяржаўнай рэлiгiяй”, якая парушае права асобаў на вызнанне каталiцтва. У прыватнасцi, монсiньор Аўгустын перасцярог ад забароны на любое публiчнае выяўленне прыналежнасцi да якой-небуць рэлiгii, што, на яго думку, з’яўляецца адмаўленнем свабоды на самавыяўленне i выключае рэлiгiю з любога дыялога з грамадствам.
“Дзяржава не можа навязваць рэлiгiю, але яна павiнна забяспечыць такiя ўмовы, пры якiх прыхiльнiкi розных канфесiй i рэлiгiй мелi б магчымасць жыць у мiры, - падкрэслiў арцыбiскуп Валенсii. – Царква не залежыць ад дзяржавы, i яна павiнна ставiцца з павагай да Царквы”. “Пазыцыя католiкаў тут абсалютна ясная: Царква i дзяржава – гэта дзве зусiм розныя сферы”, - зазначыў каталiцкi дастойнiк, цытуючы Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI°, якi ў сваёй энцыклiцы “Deus caritas est” указвае, што Царква не iмкнецца атрымаць “уладу над дзяржавай i не жадае навязваць тым, хто не верыць, уласных поглядаў i паводзiнаў”.
Адным з асноўных прынцыпаў хрысцiянства арцыбiскуп Гарсiя-Гаско лiчыць паклiканне Царквы “дапамагаць тым, што асаблiва патрабуюць”, а гэта ў сваю чаргу акрэслiвае iмкненне Царквы да справядлiвасцi: “Царква заўсёды займалася дабрачыннасцю, i нiчога не здолее перашкодзiць яе супрацоўнiцтву з прадстаўнiкамi розных дзяржаў дзеля асягнення сацыяльнай справядлiвасцi”.







All the contents on this site are copyrighted ©.