2006-12-20 09:21:34

У Ватыкане абмяркавалi дакумент аб пастырскай працы сярод цыганоў.


У Апостальскай сталiцы адбылося абмеркаванне дакумента аб правядзеннi пастырскай працы сярод цыганоў супрацоўнiкамi адпаведнага сектара Папскай рады да спраў духоўнай апекi сярод мiгрантаў i падарожнiкаў. Перад сабранымi выступiў кiраўнiк названай ватыканскай установы кардынал Ренато Мартiно. У сваёй прамове ён гаварыў аб неабходнасцi прызнання каштоўнасцi культуры цыганоў, абароны iхняй годнасцi i павазе да iхняй iдэнтычнасцi i праў.
Кардынал Мартiно падкрэслiў, як важна здолiць адказаць на патрэбы гэтага народа ў пошуках Бога, накiроўваючы яго ў напрамку да навукi Езуса. Ватыканскi дастойнiк нагадаў, што пастырская праца на карысць тых, што падарожнiчаюць заклiкае ўвесь хрысцiянскi народ да навярнення розумаў i сэрцаў з мэтай усталявання з цыганамi добрых адносiнаў.
Адносiны з iмi не заўсёды маюць нармальны характар, часта ў iх бачаць чужынцаў, жабракоў – адсюль i паходзiць дыскрымiнацыя. Падобная пазыцыя не адпавядае пазыцыi сапраўдных вернiкаў-хрысцiянаў, заклiканых любiць блiжняга, прапаведваць Слова Божае i займацца эвангелiзацыяй.
Сакратар Папскай рады да спраў духоўнай апекi сярод мiгрантаў i падарожнiкаў арцыбiскуп Агостiно Маркетто ў iнтэрв’ю Ватыканскаму Радыё паведамiў некаторыя лiчбы, якiя тычацца цыганоў. Iх агульная колькасць складае 36 млн. у свеце. Што ж тычыцца прысутнасцi Каталiцкай Царквы ў цыганскiм асяроддзi, то маюцца спецыяльныя пастырскiя структуры з уласнымi святарамi i законнiкамi, якiм дапамагаюць свецкiя вернiкi.







All the contents on this site are copyrighted ©.