2006-12-20 12:57:15

Агульная аўдыенцыя Папы ў сераду 20 сьнежня


Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-га. А трэба сказаць, што прыбыло на яе шмат вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. Як падаюць ватыканскія крыніцы было іх больш за 7 тысяч. Была гэта ўжо 44-я сустрэча Папы Бэнэдыкта 16-га з вернікамі ў гэтым годзе.
Сёньняшнюю катахэзу Сьвяцейшы Айцец прысьвяціў надыходзячым Сьвятам Божага Нараджэньня
RealAudioMP3
У гэтых апошніх днях Адвэнту мы накіроўваем зрок да Бэтлеемскае Пячоры, ў якой прыйшоў на сьвет Адкупіцель. Ужо незадоўга мы будзем перажываць нанава праўду, што Божае Слова сталася Целам і пасялілася сярод нас. Гэтае Уцелаўлёнае Слова ( як піша Сьвяты Апостал Ян )- сказаў далей Папа Бэнэдыкт 16 - было на сьвеце але сьвет Яго не прыняў. Прыйшло да сваіх але свае Яго не прынялі. Усім тым, якія Яго прынялі- зноў сказаў Папа ў сваёй катахэзе- дало сілу, каб сталіся Божымі Дзяцьмі.
І сёньня сьвет здаецца не хоча пазнаць час свайго наведаньня. Дзеля гэтага Літургія Адвэнту- сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Бэнэдыкт 16- заклікае і нас, каб мы былі цьвярозымі і чуйнымі, дзякуючы поўнай веры у малітве былі гатовымі прыняць Госпада і даваць сьведчаньне аб Ягонай прысутнасьці.


На заканчэньне аўдыннцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Бласлвенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.