2006-12-18 13:04:04

Руская Праваслаўная Царква станоўча ацэньвае вiзiт Бенедыкта XVI° у Турцыю.


Намеснiк старшынi Аддзела знешнiх царкоўных зносiнаў Рускай Праваслаўнай Царквы МП протаiярэй Усевалад Чаплiн пракаментаваў вiзiт Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI° у Турцыю.
“Вiзiт мне бачыцца карысным для дыялога памiж мусульманамi i хрысцiянамi, для палепшання адносiнаў Турцыi i Заходняй Еўропы, а таксама для развiцця адносiнаў памiж Праваслаўнай i Каталiцкай Цэрквамi. Сымвалiчныя жэсты ўзаемнага даверу памiж мусульманамi i хрысцiянамi сёння вельмi важныя. Вiзiт, нягледзячы на пратэсты радыкалаў, добра ўспрыняты мусульманамi Турцыi. Думаю, - зазначыў а.Усевалад, - што добрую волю з боку аднаго з самых уплывовых прадстаўнiкоў заходняга свету ацанiлi i дзяржаўныя дзеячы Турцыi”.
“Адбылося спатканне Папы з галавой Канстантынопальскага Патрыярхата – адной з нешматлiкiх, але найбольш вядомых i найбольш гiстарычна важных Праваслаўных Цэркваў”. “Дэкларацыя, падпiсаная кiраўнiкамi двух Цэркваў, утрымлiвае шмат верных думак – аб сцверджаннi хрысцiянскiх каштоўнасцей у жыццi Еўропы, аб праваслаўна-каталiцкiм дыялогу”, - зазначыў прадстаўнiк Маскоўскага Патрыярхата.







All the contents on this site are copyrighted ©.