2006-12-15 15:38:13

"Мы жадаем, каб сустрэча адбылася адмыслова якнайхутчэй"- пракаментаваў паведамленні аб магчымай сустрэчы Папы Бенедыкта 16 з Патрыярхам Маскоўскім і Ўсяе Русі Алексіям 2 Дзяржсакратар Ватыкану.


Кардынал Бертоне такім чынам адгукнуўся на паведамленні ў заходнім друку аб тым, што галава каталіцкае Царквы і кіраўнік Рускае праваслаўнае Царквы прыедуць абодва напачатку будучага году ў Аўстрыю. У планах Папы Рымскага на Новы год - паломніцтва ў Аўстрыйскую святыню Марыенцель.
Дзяржаўны сакратар Ватыкану кардынал Тарчізіо Бертоне адказаў на пытанні журналістаў з нагоды адкрыцця ў музеях Ватыкана семінара прадстаўнікоў найбуйных мастацкіх галерэй свету, сярод якіх ёсць і дэлегацыя Расіі. Напярэдадні кардынал Бертоне прысутнічаў і на цырымоніі адкрыцця ў Рыме выставы "Праваслаўе і духоўнае адраджэнне Расіі" і затым папрасіў перадаць прывітанні Патрыярху Маскоўскаму іУсяе Русі Алексію 2 ад Папы Б16.







All the contents on this site are copyrighted ©.