2006-12-15 15:42:22

А. Мілінкевіч адмовіўся ад грашовай часткі прэміі


Аляксандар Мілінкевіч адмовіўся прымаць грашовую частку прэміі Эўрапейскага парлямэнту імя Андрэя Сахарава „За свабоду думкі”, якая складае 50 тысяч эўра.


„Гэтая ўзнагарода ня столькі мне. Гэтая прэмія ўсім тым беларусам, якія ў часе прэзыдэнцкіх выбараў, нягледзячы на запалохваньні ўладаў, выйшлі на вуліцу, каб адстойваць свабоду й дэмакратыю ў Беларусі. Я ня маю права ўзяць з гэтай прэміі ніводнага эўра,” - сказаў Аляксандар Мілінкевіч, адказваючы ў Страсбурзе на пытаньні журналістаў.


Аляксандар Мілінкевіч заявіў таксама, што Эўрапейскі парлямэнт самастойна можа перадаць гэтыя грошы на падтрымку рэпрэсаваных у Беларусі – паведаміла прэс-служба А. Мілінкевіча.












All the contents on this site are copyrighted ©.