З 4-х дзённым афіцыяльным візітам ў Вечным Горадзе знаходзіцца кіраўнік гэтае
Царквы арцыбіскуп Хрыстодулёс. Арцыбіскуп Афінаў і цэлае Грэцыі быў ужо тут у мінулым
годзе на паховінах Папы Яна Паўла ІІ Праваслаўная дэлегацыя з арцыбіскупам Афінаў
была прынятая Папам Бэнэдыктам 16-м у чацьвер 14-га сьнежня. Пасьля абеду таго ж
самага дня Хрыстодулёс наведаў Базыліку Сьвятога Паўла за Мурамі. Ейны архіпрэзьбітар,
кардынал Андрэа ді Монтэзэмолё, ўручыў яму два зьвяны ланцуга, якім быў скуты ў вяльніцы
Сьвяты Апостал Павал. Гэтыя рэліквіі жадаў уручыць Грэцкай Праваслаўнай Царкве Ян
Павал ІІ, але за ягонага жыцьця візіт кіраўніка гэтае Царквы не ажыцьцявіўся.