2006-12-14 14:03:04

А, Мілінкевіч атрымаў прэмію ў Эўрапарламанце


12 сьнежня ў Страсбургу прэзыдэнт Эўрапейскага парлямэнту Жозэ Барэль уручыў лідэру аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандру Мілінкевічу ўзнагароду імя Андрэя Сахарава “За свабоду думкі”. Пасьля цырымоніі ўручэньня беларускі госьць выступіў перад дэпутатамі Эўрапейскага парламенту.


Ён прамаўляў па-беларуску й найперш падзякаваў дэпутатам “за прысуджэньне ганаровай прэміі”, пазьней закрануў у выступе тэмы зьніклых палітыкаў і сёньняшніх палітзьняволеных у Беларусі. Зьвярнуў увагу дэпутатаў на турэмнае зьняволеньне і галадоўку пратэсту Аляксандра Казуліна.


Аляксандар Мілінкевіч адзначыў, што ня бачыць для дэмакратычных сілаў у Беларусі іншага шляху, як працягваць змаганьне за дэмакратыю й свабоду ў краіне. Ён зьвярнуў увагу на тое, што вясною беларуская моладзь палюбіла сіні колер, які быў сымбалем дэмакратычных зьменаў, а гэта адначасна колер сьцягу Эўрапейскага Зьвязу.


Кажучы пра прапановы, якія зрабіла афіцыйнаму Менску ў мінулым месяцы Эўракамісія, Аляксандар Мілінкевіч адзначыў, што гэта “выдатная магчымасьць выйсьці з міжнароднай самаізаляцыі і незайздроснага эканамічнага становішча, у якім апынуўся афіцыйны Менск”. Лідэр дэмсілаў заклікаў таксама аб’яднаную Эўропу да пашырэньня дапамогі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.












All the contents on this site are copyrighted ©.