2006-12-13 14:53:42

Афіцыйна паведамлена, што 4 галоўныя базілікі Рыма не будуць больш мець тытул "Патрыяршыя", але "Папскія". Такое рашэнне прыняў Бенедыкт 16 паслядоўна, пасля папярэдняга адмаўлення ад тытула адносна сябе - "Патрыярх Захаду".


Тытул "Папская" будзе тычыцца рымскіх базілік Святога Пятра, Святога Паўла, Святога Яна і Святой Марыі Вялікай (Санта Маріа Маджёрэ) - буйнейшых храмаў хрысціянства - метаў паломніцтваў хрысціянаў усіх намінацый з цэлага свету.Католікі ў іх атрымліваюць у святыя гады індульгенцыі - адпушчэнне грахоў.
У прымеркаванай прэсканферэнцыі пробашч базілікі Святога Паўла па-за мурамі кардынал Андрэа дзі Монтэдзэмоло паясніў, што Папа не лічыць тытул "Патрыярх Захаду" актуальным, а адносна базілік вартасць "папская" больш адпавядае рэчаіснасці. Кожны з чатырох храмаў быў закладзены і асвячаны папам Рымскім, у кожным ёсць спецыяльны алтар, на якім мае права цэлебраваць Боскую літургію толькі Папа ці ягоны дэлегат па даручэнні.







All the contents on this site are copyrighted ©.