2006-12-13 15:32:30

Археолагі: магіла сьвятога Паўла ў Рыме сапраўдная


Ватыканскія археолягі сьцьвярджаюць, што маюць канчатковыя доказы таго, што ў рымскай базыліцы сьвятога Паўла за Мурамі знаходзіцца аўтэнтычная магіла Апостала Народаў.
– Мы ўпэненыя, што ў грабніцы, што была прызнаная ўжо ў чацьвёртым стагодзьдзі, пахаваны сьвяты Апостал Павал, – паведаміў археоляг Джорджа Філіпі, які кіраваў дасьледчымі працамі ў базыліцы.
Паводле яго словаў, археалягічная група знайшла ў месцы ніжэй за галоўны алтар рымскі саркафаг з дакладным надпісам «Павал Апостал і Мучанік».
Археалягічныя працы, мэтай якіх было пацьверджаньне аўтэнтычнасьці магілы сьвятога Паўла, ішлі ў базыліцы з 2002 г. Зьмест саркафагу пакуль ня быў дасьледаваны, але Філіпі не выключае, што зробіць гэта ў будучыні. Ён распавёў, што ў саркафагу ёсьць невялікая шчыліна.
Па словах Філіпі, у 2000 г. з нагоды Вялікага Юбілею, які тады сьвяткаваўся Касьцёлам, рымская базыліка сьвятога Паўла за Мурамі была літаральна асаджаная пілігрымамі. Тады і было прынята рашэньне пра тое, каб зрабіць магілу Апостала Народаў даступнай для вернікаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.