2006-12-12 14:01:26

Прадстаўнiк Апостальскага пасада выступiў на паседжаннi АБСЕ.


Арцыбiскуп Домiнiк Мамбертi, сакратар Аддзела Дзяржаўнага сакратарыята Ватыкана па зносiнам з дзяржавамi, прыняў удзел у 14 паседжаннi мiнiстраў, якое адбылося пры Арганiзацыi па бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе. Паседжанне адбылося ў сталiцы Бельгii. На iм прысутнiчалi мiнiстры замежных спраў усiх дзяржаў, якiя з’яўляюцца членамi АБСЕ.
У сваёй прамове арцыбiскуп Мамбертi выказаў надзею, што спатканне “умацуе i рэалiзуе вопыт ва ўдасканаленнi метадаў, якiмi карыстаецца АБСЕ ў iмкненнi да канчатковай мэты: мiру i стабiльнасцi ў еўра-атлантычнай зоне пры садзейнiчаннi развiтых краiнаў, дзе годнасць чалавека i рэлiгiйны аспект прызнаюцца фундаментальным правам”.
“Святы Пасад высока цэнiць дакументы, накiраваныя на актывiзацыю барацьбы з гандлям людзьмi i заклiкаючыя звярнуць асаблiвую ўвагу тых, што пакутуюць. Праблема сэксуальнай эксплуатацыi дзяцей, часта злучана з гандлям людзьмi, патрабуе асаблiвых мераў. Каталiцкая Царква не можа не заклiкаць мiжнароднае грамадства да прыняцця адпаведных мераў у гэтым плане”, - адзначыў монсiньор Мамбертi.
Арцыбiскуп прыпомнiў таксама словы Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI°, прамоўленыя пад час яго падарожжа ў Турцыю: “Прызнанне станоўчай ролi рэлiгii ў жыццi грамадства можа i павiнна падштурхнуць нас да больш глыбокага разумення чалавека”. На прыканцы сваёй прамовы ватыканскi дастойнiк зазначыў: “Святы Пасад спадзяецца, што падобнае прызнанне i павага здолеюць адкрыта i шчыра прысутнiчаць у АБСЕ i яе структурах, асаблiва ў тым, што тычыцца талерантнасцi”.







All the contents on this site are copyrighted ©.