2006-12-12 14:11:16

Папа Бенедыкт 16 сустрэнецца са студэнтамі і выкладчыкамі ВНУ у базіліцы Святога Пятра ў Рыме. Гэта традыцыйнае спатканне напярэдадні Раства Хрыстовага сёлета адбудзецца 14 снежня.


Запачаткаваў малітоўныя сустрэчы з інтэлектуаламі свету Папа Ян Павел 2 у 1979 годзе. Менавіта праз іх нарадзілася ідэя Энцыклікі "Вера і Розум".
У праграме сёлетняй сустрэчы - святая Імша, якую ўзначаліць кардынал Каміло Руіні, вікарны біскуп Рыму. Пасля яе Папа пагутарыць са студэнтамі. Ужо 10 снежня балгарскія юнакі і дзяўчаты прывезлі з Сафіі ў Рым ікону "Марыя-Пасад Мудрасці". З нагоды праходзячай у Вечным горадзе 5 Еўрапейскай сустрэчы студэнтаў яна наведае перад выстаўленнем ў базіліцы Святога Пятра некалькі парафій. Пры заканчэнні сустрэчы студэнцкуай моладзі з Папам балгарская дэлегацыя перадасі ікону албанскай дэлегацыі. Менавіта ў Албаніі ікона будзе знаходзіцца да 10 сакавіка 2007 году, каб зноў прыбыць у Рым на Багародзічныя Марыйныя чуванні моладзі.







All the contents on this site are copyrighted ©.