2006-12-11 14:49:03

Прэзідэнт папскай рады "Cor Unum"(адзіным сэрцам) арцыбіскуп Кордэс знаходзіцца з візітам на Украіне. Ён быў прыняты ў Кіева-Пячэрскай Лаўры на блаславенства Мітрапаліта Ўладзіміра.


Высокі госць з Ватыкану суправаджаны Апостальскім нунцыям на Ўкраіне арцыбіскупам Іванам Юркавічам, якога добра ведаюць ў нас у Беларусі, дзе папярэдне таксама быў Папскім пасланнікам. Прымаў іх Упраўляючы справамі Украінскай праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату архіепіскоп Переяславахмельніцкі Мітрафан разам з супрацоўнікамі. Дэлегацыю рымска-каталіцкай Царквы азнаёмілі з праектамі дабрачыннага характару, якія ажыццяўляе ўкраінская праваслаўная Царква ў розных рэгіёнах сваёй мітраполіі. Былі ўзнятыя пытанні міжрэлігійнага дыялогу. У прыватнасці, выказана агульная думка, што многія дабрачынныя праекты пажадана выконваць разам на карысць людзей розных веравызнанняў,якія маюць патрэбу ў дапамозе.Напрыканцы сустрэчы арцыбіскуп Кордэс шчыра падзякваў усім, асабліва Мітрапаліту Ўладзіміру за прадстаўленую магчымасць маліцца ў святынях Кіева-Пячэрскае Лаўры.







All the contents on this site are copyrighted ©.