Сьвяцейшы Айцец зрабіў гэта ў нядзелю, раніцай, 10-га сьнежня наведваючы парафію Найсьвятой
Дзевы Зоркі Эвангэлізацыі, якая знаходзіцца ў квартале Рыму, які завецца ЭЎР-Торрыно.
У сваім казаньні, ў часе Сьвятой Імшы, Папа паясьніў сэнс урачыстага асьвячэньня сьвятыні
ды ролю парафіяльнае супольнасьці ў жыцьці хрысьціяніна. У нашым грамадзкім кантэксьце
парафія зьяўляецца маякам, які кідае сьвятло веры. Такім чынам Касьцёл выходзіць
насустрач найбольш глыбокім і найбольш сапраўдным жаданьням чалавечага сэрца, даючы
сэнс і надзею жыцьця для паадзінокіх асоб ды сем”яў. Ад 1990-га году ў Рыме пабудавана
больш за 50-т парафіяльных цэнтраў. Актуальна будуецца чатыры Касьцёлы а на пабудову
чарговых чатырох улады выдалі ўжо дазвол.