2006-12-11 11:28:03

Заява кардынала Бертоне аб адносiнах з Рускай Праваслаўнай Царквой.


Перагаворы памiж Рыма-каталiцкай Царквой i Рускай Праваслаўнай Царквой Маскоўскага Патрыярхата працягваюцца, заявiў журналiстам дзяржаўны сакратар Ватыкана кардынал Тарчызiо Бертоне.
Каментуючы заяву Патрыярха Алексiя II°, якi заклiкаў Апостальскую сталiцу зрабiць канкрэтныя крокi на шляху да спынення несяброўскай мiсii католiкаў у Расii i СНД, кардынал Бертоне адказаў: “Я не бачыў канкрэтнага тэкста, i такiм чынам, не магу выказаць нiякiх меркаванняў. Аднак я думаю, што адносiны памiж Маскоўскiм Патрыярхатам i Святым Пасадам дастаткова добрыя, маюць месца перагаворы, часты абмен вiзiтамi. З iншага боку, мы не займаемся ў Расii празелiтызмам”. Гэтая заява кардынала была перададзена на хвалях нашага Радыё на розных мовах.
Патрыярх Алексiй II°, выступаючы 5 лiстапада на штогадовым зборы маскоўскага духавенства, зазначыў: “Працягваецца каталiцкая мiсiя ў Расii i iншых краiнах СНД сярод людзей, якiя былi ахрышчаны ў праваславii, а таксама вельмi несяброўская палiтыка кiраўнiцтва Украiнскай Грэка-каталiцкай Царквы ў адносiнах да кананiчнай Украiнскай Праваслаўнай Царквы. Спадзяюся, што Ватыкан зробiць канкрэтныя крокi дзеля змены сiтуацыi ў лепшы бок”, - зазначыў галава РПЦ МП.







All the contents on this site are copyrighted ©.