2006-12-11 11:14:53

Бенедыкт ХVI° сустрэўся з супрацоўнiкамi Ватыканскiх музеяў.


Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° адзначыў, што творы хрысціянскага мастацтва, і асабліва экспанаты Ватыканскіх музеяў, здольны выклікаць асаблівыя пачуцці ў некатолікаў і нават тых, што не вераць і дэманстраваць ім хрысціянскія ісціны.
Прыймаючы дырэктароў і супрацоўнікаў Ватыканскіх музеяў, Папа асаблівым чынам падкрэсліў важную ролю, якую маюць гэтыя музеі ў жыцці Царквы і света. У гэтым годзе Ватыканскія музеі адзначаюць свой 500-гадовы юбілей.
Свяцейшы Айцец адзначыў, што ў бягучым годзе музеі ўжо наведала больш за мільён асобаў – гэта на 200 000 чалавек болей, чым у мінулым годзе. Многія наведвальнікі “не былі католікамі, а многія ўвогуле не вераць у Бога”, - дадаў Папа.
“Падыход да хрысціянскай веры праз мастацтва ці сацыяльна-культурныя выявы мае большую магчымасць да прыцягнення ўвагі, бо накіраваны да розаму і пачуццяў людзей, якія не належаць да Царквы, і нават да людзей, што маюць пачуццё прадузятасці ці абыякавасці да Царквы. Наведвальнікі Ватыканскіх музеяў, аглядаючы гэтыя мастацкія творы, маюць магчымасць пазнаюміцца з “багаслоў’ем у вобразах”, - адзначыў Свяцейшы Айцец.







All the contents on this site are copyrighted ©.