2006-12-11 14:46:59

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 10 сьнежня


Пасьля павароту з парафіі, Бэнэдыкт 16 сустрэўся з вернікамі, якія ў вялікай колькасьці прыбылі на Плошчу Сьвятога Пятра, каб супольна адгаварыць гэтую марыйную малітву. У сваім разважаньні, перад адгаварэньнем гэтае малітвы, Сьвяцейшы Айцец падзяляіўся з вернікамі радасьцю з асьвячэньня новага Касьцёла, які зьяўляецца знакам супольнасьці. Касьцёл твораць усе вернікі, якіх у канцы часоў спалучыць, як прадказвае Апакаліпсіс, “Нябесны Ерусалім”. Дзеля гэтага Адвэнт паказвае канчатковую мэту земскага паломніцтва, прыпамінаючы патрэбу малітвы, наверненьня ды добрых учынкаў.
Пасьля адгаварэньня гэтае малітвы Папа зрабіў заклік за мір на Блізкім Усходзе сказаўшы наступнае:
RealAudioMP3
З занепакоеньнем я сачу за тым, што дзецца на Блізкім Усходзе. Бледныя прамені надзеі на развязку крызісу, які трывожыць гэты рэгіён, ёсьць прыкрываныя напружаньнямі і цяжкасьцямі, што пагражаюць новую хвалю насільля. Спасылаючыся да пост-сынадальнай адгартацыі “Новая надзея для Лібану” Сьвяцейшы Айцец прыпомніў, што на ягонай тэрыторыі людзі розных культур і рэлігій пакліканыя да будаваньня народу “дыялогу і суіснаваньня”.
На заканчэньне сустрэчы з вернікамі Папа надзяліў на іх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.