Бiскуп нямецкага горада Бамберг вельмi любiць спорт.
Вось ужо дзясяты раз арцыбіскуп Людвіг Шык з гэтага горада быў узнагароджаны залатым
медалём асацыяцыі “Спорт Германіі”. Пад час цэрымоніі ўзнагароджання ён адзначыў,
што “людзі павінны разумець, што цела з’яўляецца дарам Пана, і да яго трэба ставіцца
адпаведным чынам”. Арцыбіскуп Бамберга прыняў удзел у спаборніцтве на трываласць,
у якім ён прабег 50 метраў за 8 секундаў. За свае спартыўныя асягненні прэлат атрымаў
тытул “самы хуткі біскуп Германіі”. 57-гадовы арцыбіскуп удзельнічаў і ў іншых
спартыўных спаборніцтвах: ён праплыў 200 метраў за непоўных 7 мінут, скокнуў у даўжыню
на 2 метра 20 см, кінуў ядро на 9 метраў 60 см і быў трэццім у кросе на 3 км. “Мне
вельмі падабаецца прыймаць удзел у гэтых спаборніцтвах. Вельмі важна, каб Царква імкнулася
развівацца як у духоўным, так і ў фізічным сэнсе”, - зазначыў арцыбіскуп Шык.